«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў

Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг. Да ўдзелу запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. Апошні дзень падачы - 15 сакавіка, 2019. Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні»і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.

Хто можа ўдзельнічаць?

 

  • Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
  • Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;
  • Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты.

 

Якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў).

У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. «У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў - чальцы журы конкурса», - кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту.  Першы Круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.

Крыніца: belarus.icomos.org