Social Weekend: Конкурс сацыяльных праектаў (Беларусь)
Да 29 лютага 2016 года прымаюцца заяўкі на рэгіянальны і ўсебеларускі конкурсы "Social Weekend".
Удзельнічаць у конкурсах могуць усе жадаючыя: дастаткова прапанаваць ідэю свайго сацыяльнага праекту - карыснага для грамадства. Аўтары лепшых прапаноў пасля навучання, працы з экспертамі і "першых крокаў" могуць атрымаць фінансаванне ў памеры больш за 350 млн. бел. рублёў.
Конкурс "Social Weekend" скіраваны на заахвочванне сацыяльнага прадпрымальніцтва і сацыяльных інвестыцый у Беларусі.
На конкурс могуць быць прапанаваныя ідэі праектаў у самых розных галінах: экалогіі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі, культуры. Патрабаванне да ідэй - вырашэнне сацыяльных праблем і недахопаў.
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці - тут.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (029) 879 74 00, на е-мэйл: [email protected].
Арганізатары "Social Weekend" - аўкцыён дабрачынных сустрэч "Мае сэнс" і асветніцкая ўстанова "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Беларусь).
Паводле OEEC.by.