Сімуляцыя Рады бяспекі ў Ельскім універсітэце (ЗША)

Ельскі ўніверсітэт (ЗША) запрашае на 39-ю Сімуляцыю Рады бяспекі. Мерапрыемства пройдзе 13-16 кастрычніка 2016 года ў Нью-Хэйвене. Удзел у ім возьмуць каля 400 студэнтаў, выпуснікоў універсітэтаў з усяго свету, каб абмеркаваць надзённыя міжнародныя выклікі і неспадзяваныя крызісы (міграцыйны крызіс Еўразвязу, нарка-тэрарызм у Лацінскай Амерыцы, змяненне клімату, будучыя прэзідэнцкія кампаніі і г.д.).

Мерапрыемства карысна ў якасці трэнінгу для будучых "полісімэйкераў", у прыватнасці для набыцця дыпламатычных навыкаў, досведу ўдзелу ў дэбатах, даследаваннях. Таксама ўдзельнікі змогуць наладзіць новыя кантакты і міжнародныя сувязі. Рэгістрацыя ідзе да 1 кастрычніка 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле YouthOp.com.