Сімпозіум у Вашынгтоне па пытаннях міжнароднай бяспекі з гендарных пазіцый

Да 1 чэрвеня 2017 г.  арганізацыя Жанчыны ў міжнароднай бяспецы (Women in International Security)  арганізуе пяцідзённы сімпозіум для моладзі ў Вашынгтоне (ЗША), прысвечаны пытанням бяспекі з гендарнага гледзішча. Мерапрыемства адбудзецца 12-19 лістапада 2017 г.

У межах сімпозіума ўдзельнікі змогуць наведаць лекцыі, семінары, дыскусіі па пытаннях гендарных аспектаў у міжнароднай бяспецы. У фокусе – рэгіянальныя і транснацыянальныя пытанні, напрыклад, тэрарызм, міграцыя, аперацыі па забеспячэнні міру. Удзельнікі, 24 студэнта і студэнткі з розных краін свету атрымаюць трэнінгавыя навыкі па тым, як камунікаваць з медыя, пісаць палітыкам. карыстацца сацыяльнымі  сеткамі, на ўласным досведзе даведаюцца пра нюансы працы міжнароных арганізацый, аналітычных цэнтраў. Арганізатары аплочваюць удзельнікам траспартныя выдаткі і пражыванне.
 

Патрабаванні

  • быць студэнтамі магістратуры ці аспірантуры па пытаннях міжнародных адносін, бяспекі, гендарнай роўнасці, антрапалогіі, паліталогіі, міжнароднага развіцця і змежных дысцыплін, студэнты, якія плануцю паступаць у магістратуру і аспірантуру ў наступным годзе, таксама могуць падаваць заяўкі на ўдзел;
  • быць ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, пол значэння не мае;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай.

Падача заяўкі

  • заяўку;
  • рэзюмэ;
  • фотаздымак;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты неабходнга накіраваць на адрас  [email protected], пазначыўшы прадмет “Reference 2017 NGS:прозвішча кандыдата (-ткі);
  • матывацыйны ліст, дзе растлумачыць, чаму кандыдат (-тка) зацікаўлены ва ўдзеле, яякі ўнёсак ў працу сімпозіума можа зрабіць і як удзел у ім паўплывае на яго (яе) кар’еру.

Усе дакументы авінны быць складзены на ангелськай мове і накіраваны на [email protected], пазначыўшы “Application 2017 NGS: прозвішча.”

Крыніца: wiisglobal.org