Сімпозіум у Кітаі - Yenching Global Symposium 2018

Прымаюцца заяўкі на галоўнае мерапрыемства акадэміі The Yenching Academy - Yenching Global Symposium 2018, які адбудзецца 12-15 красавіка. У гэтым годзе тэма сімпозіума - "RENaissance: China's Journey in a Global Future". Тэма прысвечана шматграннаму адраджэнню Кітая ў свеце. Мерапрыемства збярэ студэнтаў з усяго свету ў гістарычным цэнтры Пекіна - у Пекінскім універсітэце. Сімпозіум - гэта 4 для дыскусій, сімуляцый, візітаў і розных мерапрыемстваў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 30 лістапада, удзел бясплатны, усе выдаткі пакрываюцца ( авія-пералёт у абодва бакі, пражыванне, харчаванне).

Кандыдаты і кандыдаткі змогуць наведаць лекцыі выбітных замежных навукоўцаў і прафесіяналаў, узяць удзел у дыскусіях і сімуляцыі. Таксама арганізатары прадастаўляюць магчымасць пазнаёміцца ​​з Кітаем і культурай Кітая.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны мець ступень бакалаўра ў любой вобласці;
  • павінны прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах канферэнцыі;
  • кандыдаты, якія наведвалі папярэднія канферэнцыі Yenching Global Symposium не могуць падаваць заяўку;
  • патрабуецца валоданне ангельскай мовай (ELTS - 7, TOEFL - 100, Cambridge - 180, CEFR - C1);
  • кандыдат павінен быць малодшы 30 гадоў.


Заяўка падаецца анлайн. Заяўка падзелена на такія секцыі: персанальная інфармацыя, інфармацыя адносна канферэнцыі, кантактныя дадзеныя, CV (1-2 старонкі) / вынікі тэстаў на ўзровень валодання англійскай мовай і кароткія адказы на пытанні.

Крыніца: yenchingsymposium.org