SIMA: Конкурс відэа на сацыяльныя тэмы

Кінематаграфісты і актывісты з усяго свету могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.

Міжнародныя прэміі Social Impact Media Awards прысуджаюцца за лепшыя дакументальныя стужкі і адукацыйныя медыяпраграмы. Фундатарамі конкурсу выступаюць кампаніі па стварэнні дакументальных фільмаў і праваабарончыя арганізацыі.

Намінацыі конкурсу: поўнаметражнае відэа (мінімум 40 хвілін), кароткаметражнае відэа (да 39 хвілін), адукацыйнае відэа (2-20 хвілін).

Усе стужкі, створаныя не на ангельскай мове, мусяць суправаджацца субцітрамі. Прэмія ў кожнай намінацыі - 500-1000 даляраў ЗША. Унёсак за рэгістрацыю на конкурс складае 15 даляраў ЗША.

Дэдлайн - 13 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле IJnet.org