Шведскі інстытут: Праграма "Creative Force 2016"

Шведскі інстытут прымае заяўкі на ўдзел у праграме "Creative Force", што скіравана на падтрымку сумесных праектаў, якія маюць на мэце ўмацаванне дэмакратычных структур і свабоды слова.

Віды фінансавання:

- падтрымка невялікіх праектаў, стартапаў, паездак - максімальная сума складае 100 тыс. шведскіх крон,

- падтрымка сумесных праектаў, што маюць камунікатыўны аспект і ўплываюць на меркаванне, заахвочваюць дыялог па праблемах, на вырашэнне якіх скіравана праектная праца, - сума складае 100-500 тыс. шведскіх крон на год, максімальны тэрмін праекта - 2 гады.

Заяўнікамі мусяць быць шведскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фундацыі, установы дзяржаўнага і недзяржаўнага сектару і іншыя прафесійныя структуры. Мэтавыя краіны: Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан, Арменія, Турцыя, Расія, Афганістан, Індыя, Пакістан, Бангладэш, Алжыр, Егіпт, Іран, Ірак, Іарданія, Ліван, Лівія, Марока, Палестына, Сірыя, Туніс, Емен, Эфіопія, Кенія, Руанда, Самалі, Танзанія, Уганда, Замбія.

Кандыдаты мусяць прадставіць наступныя дакументы:

- форму бюджэту,

- ліст пра намеры (для невялікіх праектаў) альбо мемарандум аб узаемаразуменні (для сумесных праектаў),

- ацэнку арганізацыі,

- аналітыку рызык (толькі для сумесных праектаў).

Дэдлайн - 21 студзеня 2016 года.

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Поўную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на гэтай старонцы.

 

Крыніца: YouthOp.com.