Шукаюць валанцёра/ку на год у Германію
Пошук валанцёра/кі на гадавы праект у Грайфсвальдзе, Германія, які будзе працаваць у камандзе арганізатараў міжнароднага студэнцкага фестывалю GrlStuF. Пачатак праекта: верасень 2018 года. Праект будзе доўжыцца год, і скончыцца ў жніўні 2019 года. Праектам забяспечваецца даезд на месца праекта і назад, страхоўка, візавая падтрымка, пражыванне і харчаванне, а таксама кішэнныя грошы. Дэдлайн заяўкі: 10 жніўня 2018.
GrIStuF e.V. – некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая знаходзіцца ў невялікім студэнцкім горадзе Грайфсвальд на поўначы Германіі. Каманда арганізацыі – валанцёры, якія імкнуцца абагаціць тэматычнае і культурніцкае жыццё ў сваім прыгожым горадзе. Кожныя два гады яны арганізуюць “Greifswald International Students Festival”. Мэта фестывалю – аб’яднаць 150 студэнтаў і студэнтак з усяго свету ў дыялогу па-за нацыянальнасцямі, расамі і рэлігіямі. Ён выступае платформай для абмену ідэямі і дыскусіі на актуальныя тэмы.
Запрашаецца беларуская моладзь 18-30 гадоў, якая не прымала ўдзел у доўгатэрміновым ЕВС-праекце. Перавага пры адборы будзе нададзеная моладзі з Гарадзенскай вобласці.
Для добрай супрацы арганізатары чакаюць:
- Добрае валоданне ангельскай мовай (пісьмовай і размоўнай), веданне нямецкай мовы будзе бонусам
- Адкрытасць да новых досведаў, людзей, ведаў
- Жаданне працаваць у групе
- Упэўненасць у вядзенні дыскусій
- Магчымасць прамаўляць перад вялікімі групамі людзей
Крыніца: 3sektar.by