Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў у Мінску
24 снежня (субота) Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасці 37А) запрашае на штогадовы калядны фестываль, тэмай якога на гэты раз стануць «Каляды над горадам».
Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета арганізатары пагрузяць сваіх гасцей у калядную атмасферу ў стылі Шагала праз адмыслова створаныя дэкарацыі. Разам з мастаком Bazinato арганізатары свята - «Дзіцячыя творчыя майстэрні» - для афармлення галерэйнай прасторы ўзялі за аснову работы сусветна вядомага беларускага мастака.
![]() |
Навагоднія майстар-класы ад "Дзіцячых творчых майстэрань" |
ПРАГРАМА фестывалю неверагодна насычаная і цікавая і ўключае:
- Майстар-класы па вырабе калядных масак і паштовак;
- Актыўныя гульні;
- Знаёмства з адукацыйным коміксам па фінансавай пісьменнасці Беларускага народнага банка, а таксама з яго галоўным героем - дапытлівым львом Лявонам;
- Сафія Садоўская пачытае казкі і вершы пра Марка Шагала, створаныя адмыслова для кнігі "Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа";
- Тэатральнае выступленне і сапраўднае шоў светлавых карцін Сашы Грапо.
А таксама шмат музыкі, весялосці ды святочнага настрою!
Увага! Праграма разбіта на два сеансы: 12:00 - 14:30, 15:00 - 17:30
Уваход: 5 руб. для дзяцей (для бацькоў бясплатна) па папярэдняй рэгістрацыі
альбо такстама ў facebook.com/majsterni ці па тэл. +37533 3035960
Крыніца: Facebook