Штогадовы фотаконкурс Smithsonian (гран-пры $2500)
аўт, 2019-04-16 09:47
Прымаюцца працы на 17 штогадовы фотаконкурс Smithsonian. Гран-пры - $ 2500 і паездка на востраў Санібел, пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае $500, прыз глядацкіх сімпатый - $500. Прымаць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя, каму ўжо споўнілася 18 гадоў. Апошні тэрмін, каб даслаць фота - 30 лістапада 2019.
Катэгорыі конкурсу:
- Свет прыроды - жывёлы, расліны і пейзажы, геалагічныя і кліматычныя асаблівасці, навуковыя працэсы і працы.
- Падарожжы - месцы, людзі ці мерапрыемствы ў ЗША і ў іншых краінах, якія перадаюць настрой месцы.
- Людзі - партрэты і фота чалавека ці групы людзей.
- Амерыканскі вопыт - падзеі, прадметы ці мерапрыемствы, якія аб'ядноўваюць амерыканцаў з іх гісторыяй і культурнай спадчынай; фатаграфіі, якія могуць расказаць што значыць быць амерыканцам, перадаюць пачуццё таго, што значыць жыць у гэтай краіне.
- Змененыя фатаграфіі - фатаграфіі, якія былі зменены традыцыйнымі або лічбавымі эфектамі.
- Mobile - любая фота, зробленая пры дапамозе мабільнага тэлефона або планшэта.
Кожны канкурсант/ка можа падаць не больш за 15 фатаграфій у кожнай катэгорыі (за ўсё не больш за 90 фатаграфій). Фармат работ - jpeg, .jpg or .gif, не менш 2,000 pixels па шырокай баку і не больш за 10 MB. Для кожнай фатаграфіі неабходна запаўняць асобную форму.
Крыніца: smithsonianmag.com