Школы старт-ап для маладых прадпрымальнікаў (Беларусь)
аўт, 2016-08-30 10:24
У верасні 2016 года грамадскае аб'яднанне "Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнесу" (Беларусь) ладзіць у Брэсце, Віцебску, Гродне і Мінску "старт-ап"-школы.
Школы арыентаваны на запуск уласнага бізнесу, рэалізацыю новых вытворчых і навуковых праектаў. Адна з мэтаў арганізатараў - развіццё студэнцкіх праектаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Удзельнікі падчас інтэнсіўнага курсу, разлічанага на 9,5 тыдняў, распрацуюць у камандах уласныя ідэі і змогуць прадставіць прапановы старт-апу на конкурс "Дзень інвестара".
Рэгістрацыя ўдзельнікаў "старт-ап"-школ ажыццяўляецца на гэтым сайце. Падрабязнасці - тут.
Паводле Sibs.by.