Школа журналістыкі IBB: Адукацыйная вандроўка ў Берлін
Школа журналістыкі Мінскага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Раў (IBB) пры падтрымцы МЗС Германіі ладзіць адукацыйную вандроўку ў Берлін для журналістаў анлайн-, друкаваных і электронных СМІ.
Тэма вандроўкі - "Грамадства ў працэсе перамен - новыя выклікі для Беларусі і Германіі". Беларускія журналісты даведаюцца, з якімі праблемамі сутыкнуўся Берлін і яго прадмесці, сустрэнуцца з экспертамі і прадстаўнікамі палітычных плыняў, якія працуюць на гарадскім узроўні, прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, няўрадавых арганізацый, наведаюць рэдакцыі нямецкіх СМІ.
У праграме - візіт у Бундэстаг, Прадстаўніцтва Еўракамісіі, Савет па правах уцекачоў у Берліне, рэдакцыю газеты "Märkische Oderzeitung".
Удзельнікі вандроўкі абмяркуюць наступныя тэмы: пытанні жыллёвай і сацыяльнай палітыкі, сацыяльнага прадпрымальніцтва, міграцыі і інтэграцыі ўцекачоў, ролі Еўразвязу ў вырашэнні праблем уцекачоў, актуальныя выклікі для СМІ. Па выніках вандроўкі ўдзельнікі мусяць апублікаваць матэрыялы ў сваіх выданнях.
Даты вандроўкі: 27.11-4.12.2016. Выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне пакрываюць арганізатары.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Дэдлайн - 12:00 па мінскім часе 24 кастрычніка 2016 года. Даведкі па тэл.: (017) 207 49 72 (спадарыня Таццяна Кноцька), або праз е-мэйл: [email protected].
Паводле IBB-Minsk.by