Школа талерантнасці для рэдактароў/ак беларускіх СМІ

Конкурс на ўдзел у Другой Школе талерантнасці для рэдактароў/ак беларускіх СМІ «Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам». Школа будзе праходзіць з 2 па 6 траўня 2019 года ў Нідзе, Літва. Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 1 красавіка 2019 года ўключна заяўку на ўдзел (кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе:[email protected], вітаецца наяўнасць рэкамендацыйных лістоў).

Перавага падчас адбору будзе надавацца кандыдатам і кандыдаткам, якія працуюць у беларускіх СМІ альбо дзейнасць якіх скіравана на Беларусь. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Школы талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.

Падчас навучання ўдзельнікі/цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці і надалей перадаць гэтыя веды і разуменне ў рэдакцыях СМІ, у якіх працуюць.

Мэтавая група:

  • Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца рэдактары_кі і намеснікі рэдактароў_к розных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сябры і сяброўкі рэдакцыйных калегій, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
  • Узрост: ад 25 гадоў.


Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Школе талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • Мець пэўны досвед працы ў якасці рэдактара_кі, намесніка рэдактара_кі альбо сябра_кі рэдакцыйнай калегіі;
  • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі Школы;
  • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
  • Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.


Крыніца: j4t.by