Школа студэнцкага лідэра (Мінск)

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) запрашае навучэнцаў 1-4 курсаў беларускіх універсітэтаў (дзённая форма навучання) у летнюю школу студэнцкага лідэра.

Удзельнікі летняй школы пазнаёмяцца з правіламі напісання заявак праектаў (Logical Framework Approach), даведаюцца пра праграмы міжнародных абменаў у галіне студэнцкага самакіравання, пройдуць трэнінгі па канфлікталогіі, SMM і інш.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне навучэнцаў і кампенсуюць выдаткі ўдзельнікаў з рэгіёнаў Беларусі на дарогу ў Мінск, даюць магчымасць пражывання падчас навучання - з 24-га па 26-га чэрвеня 2016 года.

Каб запісацца ў школу, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - поўдзень па мінскім часе 21 чэрвеня 2016 года. Даведкі па тэл.: (029) 200 15 35, праз е-мэйл: [email protected] (сп-р Алесь Лучэвіч).

 

Паводле Aboss.by.