Школа сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Мінску і Баку

Школа сацыяльнага прадпрымальніцтва адбудзецца ў верасні ў Мінску, а лепшыя навучэнцы паедуць на міжнародны трэнінг у Баку (Азербайджан). Курс будзе ўключаць у сябе 4 заняткі па 2-3 гадзіны: 17-га (вечар панядзелка), 19-га (вечар серады), 22-га (вечар суботы з 17.00) і 23-га (нядзеля з 12.00) верасня. Мова: руская, беларуская, ангельская Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, арганізатары забяспечваюць навучэнцаў харчаваннем падчас трэнінгаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 7 верасня 2018.

Падчас заняткаў удзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • праслухаць лекцыі ад эксперткі ў сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва
  • папрацаваць над уласнымі ідэямі сацыяльна адказнага бізнеса
  • абмеркаваць свае напрацоўкі з аднадумцамі
  • пазнаёміцца з лепшымі практыкамі


У якасці галоўнай трэнеркі выступіць Юлія Малькава – брэнд-стратэг, маркетолаг, заснавальніца ProWomеn.by. Па выніках Школы арганізатары абяруць 10 лепшых навучэнцаў, якія паедуць на міжнародны трэнінг у Азербайджан напачатку кастрычніка.

Крыніца: vk.com/zbsunion