Школа па належным кіраванні ў Германіі

Аднагадовая нямецкамоўная праграма Коледж Гёрдэлера па належным кіраванні для прафесіяналаў, якая ажыццяўляецца за падтрымкай Фонда Роберта Боша (Германія) у супрацоўніцтве з Нямецкай Радай па замежных справах, запрашае падаваць заяўкі на ўдзел дзяржаўных службоўцаў і кіраўнікоў рознага ўзроўню і сектараў. Праграма накіравана на насутпнае пакаленне кіраўнікоў, якія хочуць і не баяцца ўзяць на сябе адказнасць за будучыню свету. На працягу гадавога курса ўдзельнікі будуць працаваць на трох семінарах і імплементуюць праект у сваёй роднай краіне. Праграма адкрыта для 20 зацікаўленых кіраўнікоў і службоўцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малодовы, Расіі, Сербіі, Турцыі і Ўкраіны. Дырэктарам “коледжа” з’яўляецца прафесар Гюнтэр Ферхойген (Günter Verheugen),былы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі. Веданне нямецкай мовы – абавязковае.

Удзельнікі і ўдзельніцы аднаго з набораў Коледжа Гердэлера. Фота з афіцыйнага сайта праграмы.

 

Дзякуючы Коледжу Гёрдэлера, удзельнікі і ўдзельніцы  змогуць:

  • усталяваць каштоўныя сувязі з экспертамі высокага ўзроўню, якія працуюць у грамадзянскай супольнасці, палітыцы і адміністрацыі Германіі і ЕС;
  • прайсці паглыблены трэнінг па мадэрнізацыі адміністрацыі і належным кіраванні (напрыклад, вяршэнства закону, карпаратыўная адказнасць, грамадскі дыялог) і атрымаць адпаведны сертыфікат універсітэта Германіі;
  • здабыць “інсайдэрскія” веды пра інстытуты Германіі, якія працуюць ў абласцях, блізкіх да тых, дзе працуюць удзельнікі;
  • развіць лідарскія якасці і авалодаць досведам праектнага менеджменту;
  • ажыццявіць уласны праект у сваёй краіне з дапамогай спрактыкаваных менеджэраў;
  • стаць часткай Еўрапейскай сеткі адказных службоўцаў. 

Падаць заяўку на ўдзел можна да 20 лютага 2017 г.
Сама праграма навучання пачнецца 6 верасня 2017 г. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Claire Luzia Leifert па адрасе электроннай пошты: [email protected]
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.
Крыніца: www.bosch-stiftung.de