Школа па мясцовым кіраванні (Італія)

7-18 верасня 2015 года ў Турыне (Італія) ладзіцца Школа па публічным адміністраванні на мясцовым узроўні. Запрашаюцца дзяржслужбоўцы, маладыя спецыялісты і студэнты.

Удзельнікі Школы даведаюцца, як рэгуляваць пытанні ў сферы транспарту, водазабеспячэння, утылізацыі смецця, ацяплення, спартовых аб'ектаў на лакальным узроўні.

Праграма навучання ўключае тэарэтычны модуль, вывучэнне індустрый і канкрэтных прыкладаў працы па дзяржменеджменце мясцовага ўзроўню.

Арганізацыйны ўнёсак складае 150 еўра. Гэтая сума ёсць гарантам удзелу ў навучанні і вяртаецца па завяршэнні праграмы ўдзельнікам з краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Арганізатары забяспечваюць пражыванне. Астатнія выдаткі пакрываюцца ўдзельнікамі самастойна.

Дэдлайн - 10 чэрвеня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Інфармацыя пра навучанне размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: +39 346 891 06 00, альбо на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле Adukacyja.info.