Школа мэраў (Беларусь)
Кампанія "Будзьма беларусамі" і Sympa запрашаюць у Школу мэраў.
Удзельнікі набудуць веды, як стаць добрым кіраўніком. Школа мае мэтай развіццё навыкаў грамадскіх актывістаў для эфектыўнага ўдзелу ў фарміраванні палітыкі мясцовага ўстойлівага развіцця, прасоўванні грамадскіх інтарэсаў, г.д.
Навучальная праграма складаецца з 4-х сесій заняткаў і працы над праектамі (індывідуальна альбо ў суполках) на працягу 9-ці месяцаў.
Тэмы навучання:
- устойлівае развіццё, публічнае адміністраванне, мясцовае самакіраванне, грамадскія фінансы;
- досвед рэформаў на шляху да рынкавай гаспадаркі і сучаснага дзяржкіравання ў краінах Балтыі;
- публічныя дыскусіі , прасоўванне і абарона грамадскіх інтарэсаў, праца са СМІ, кіраванне праектамі, г.д.
Патрабаванні да кандыдатаў: узрост 20-35 год, досвед прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні, наяўнасць рэкамендацый (НДА, бізнесу, мясцовых органаў улады, інш.).
Навучанне бясплатнае. Мовы навучання - беларуская, руская.
Дэдлайн - 25 лістапада 2016 года. Каб запісацца ў Школу мэраў, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету. Падрабязнасці тут.
Крыніца: Budzma.by