Школа менеджэраў для нефармальных адукатараў

Асацыяцыя датковай адукацыі і асветы запрашае паўдзельнічаць у адукацыйным курсе «Школа менеджэраў».

Мэта школы – палепшыць кампетэнцыі 20 менеджэраў мясцовых і рэгіянальных арганізацый грамадзянскай супольнасці сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі і іх партнёраў. 

Навучанне арганізецца ў межах праекта «Навучацца, каб дзейнічаць», які рэалізуецца ў Беларусі Прадстаўніцтвам таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) за фінансавай падтрымкай Еўрапейскага Саюзу.

Адукацыйны курс прадугледжвае павышэнне ўзроўню кампетэнцый ўдзельнікаў і ўдзельніц у распрацоўцы і  прасовўванні праграм грамадзянскай і нефармальнай адукацыі, умацаванне навыкаў у выкарыстанні сучасных каналаў камунікацыі, а таксама авалодванне ведамі і ўменнямі ў кіраванні і адвакатаванні. 

У межах праекта будуць праведзены тры пяцідзённыя семінары для прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці з Брэсцкай, Гродненскай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Працягласць кожнага курсу – тры модулі па пяць дзён кожны.
Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц: 20 чалавек
Адукацыйны курс складаецца з 3 модулей:
1.    «Уводзіны ў дадатковцю, нефармальную і грамадзянскую адукацыю. Маркетынг адукацыйных паслуг»;
2.    «Праектны менеджмент і кіраванне (у тым ліку фінансавае кіраванне праектам і справаздачнасць)»,
3.    «Сеткавае ўзаемадзеянне, адвакатаване і выкарыстанне сучасных каналаў камунікацый».

Прыблізныя тэрміны правядзення модулей:

Модуль 1     26.05.2017 - 30.05.2017
Модуль 2     05.07.2017 - 09.07.2017
Модуль 3     25.08.2017 - 29.08.2017

 Навучанне будзе карысна для:

  • прадстаўнікоў грамадскаіх ды іншых некамерцыйных арганізацый, звязаных з арганізацыяй навучальных курсаў для дарослых;
  • каардынатараў праграм і праектаў;
  • супрацоўнікаў або прадстаўнікоў арганізацый, адказных за прасоўванне паслуг, адвакатаванне і сеткае ўзаемадзеянне мэтавых груп;
  • менеджераў малодшага і сярэдняга звяна, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ды іншых прафесій, звязаных з кіраваннем арганізацый і /або персаналам.

 

Крытэры адбору:
●    быць прадстаўніком (-цай) мясцовай/рэгіянальнай некамерцыйнай або нацыянальнай арганізацыі, якая працуе на мясцовым узроўні;
●    быць прадстаўніком (-цай) ініцыятывы, якая плануе зарэгістравацца і весці далейшую дзейнасць;
●    наяўнасць досведу выканання кіроўных функцый;
●    зацікаўленасць у развіцці праграм нефармальнай адукацыі;
●    гатоўнасць да супрацоўніцтва на рэгіянальным, нацыянальным і мясцовым узроўні;
●    умовай удзелу у «Школе менеджэраў» з’яўляецца наведванне ўсіх адукацыйных модулей курсу.
 

У часе адбору прыярытэт будуць мець прадстаўнікі мясцовых/рэгіянальныз некамерцыйных недзяржаўных арганізацый, якія рэалізуюць праграмы дадатковай і нефармальнай адукацыі для жыхароў аддаленых рэгіёнаў і сельскай мясцовасці.

Для ўдзелу ў адукацыйных курсаз варта запоўніць заяўку:
НЕ ПАЗНЕЙ! за  23.59 14 траўня 2017 г. Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове. Вынікі будуць вядомыя не пазней за 19 траўня2017 г.
Кантакты: [email protected], +375172079835, +375291719397, +375292574397 (Наталля)
Крыніца: adukatar.net