Школа маладых рэфарматараў (Мінск)
пан, 2019-07-01 06:19
Цэнтр новых ідэй запрашае на пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі/камі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі. Школа пройдзе з 12 па 16 жніўня пад Мінскам. Арганізатары пакрываюць кошт удзелу. Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 ліпеня 2019.
Каго шукаюць:
- амбітных студэнтаў і студэнтак альбо выпускнікоў/ц універсітэтаў ва ўзросце 18-25 гадоў
- з дасягненнямі ў навучанні, грамадскай або прафесійнай дзейнасці
- якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі
- хацелі б зладзіць адукацыйную падзею ў сваёй супольнасці цягам месяца пасля заканчэння Летняй школы
Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі/цы будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.
Крыніца: ideaby.org