Школа маладога пісьменніка (Мінск)
Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" ажыццяўляе набор у Школу маладога пісьменніка на 2015-2016 навучальны год.
Пачатак заняткаў - 3 кастрычніка.
У праграме навучання прадугледжаныя майстар-класы беларускіх і замежных аўтараў, вядомых прадстаўнікоў культуры, лекцыі навукоўцаў.
У Школу маладога пісьменніка запрашаюцца кандыдаты (старэйшыя за 18 гадоў) з Беларусі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратуры.
Заняткі будуць праходзіць 2 разы на месяц па суботах у фармаце: 3 пары практычных заняткаў і 1 майстар-клас. Выкладчыкі - Ганна Бутырчык (літаратуразнаўца), Наталля Паваляева (празаік, спецыяліст у англійскай літаратуры), Людміла Рублеўская (пісьменніца).
Каб запісацца ў Школу маладога пісьменніка, неабходна даслаць уласны празаічны мастацкі тэкст (любога жанру, аб’ёмам 2-5 старонак) і матывацыйны ліст (з адказам на пытанне, чаму Вы жадаеце вучыцца ў пісьменніцкай школе) у файле Word (.doc) з пазнакай імя, прозвішча, даты нараджэння, хатняй адрэсы, кантактнага тэлефона і е-мэйл на электронную пошту: [email protected] (з тэмай ліста "Школа").
Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Lit-Bel.org.