Школа «In Between» пошук гісторыі ў рэгіёнах Еўропы
Школа «In Between» - адукацыйны праект, які праводзіцца ў чатырох зонах цэнтральнай Еўропы, мэта якога - пошук гісторый. Удзельнікамі школы могуць быць маладыя людзі ва ўзроставай катэгорыі 18-25 гадоў, якія хочуць лепш даведацца пра гісторыю цэнтральнай Еўропы ХХ стагоддзя праз жывыя зносіны з тымі, хто перажыў гэтыя часы. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі: транспарт да месца правядзення семінараў, транспартныя выдаткі падчас даследчых візітаў, пражыванне, за выключэннем выдаткаў асабістага страхавання. Заяўка на ўдзел у праекце падаецца анлайн на сайце арганізатараў да 7 траўня 2018.
Перад пачаткам падарожжа ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць семінары, семінары будуць праводзіць эксперты гісторыі, антрапалогіі, і архіўных даследаванняў. На семінарах навучаць метадам збору інфармацыі і фота цыфравізацыі. Семінары пройдуць у Варшаве 9-12 ліпеня 2018.
Пасля семінараў удзельнікі і ўдзельніцы будуць разбітыя на групы па 6 чалавек і адправяцца на даследчыя візіты ў Харватыю і на мяжу Чэхіі і Славакіі (13-19 ліпеня 2018).
Падчас навучальных наведванняў гэтых рэгіёнаў задачай удзельнікаў і ўдзельніц будзе сабраць інтэрв'ю і аўдыёвізуальныя дакументы з інфармацыяй пра гістарычнае мінулае рэгіёну. Таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы паспрабуюць скласці апавяданне на падставе сабранай інфармацыі. У канцы праекта будзе праведзена канферэнцыя ў Варшаве.
У праекце могуць удзельнічаць актыўныя, цікаўныя маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія цікавяцца:
- Гісторыяй і гісторыяй мастацтваў;
- Сацыяльнымі навукамі;
- Антрапалогіяй;
- Выяўленчым мастацтвам.
- Усе кандыдаты павінны валодаць англійскай мовай, хоць бы на ўзроўні В2.
Крыніца: enrs.eu