Школа экалагічнай журналістыкі (Беларусь)

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Экапартнёрства" (Беларусь) запрашае студэнтаў і прафесійных журналістаў у Школу экалагічнай журналістыкі. Навучанне пройдзе з 15 па 20 жніўня 2016 года. Патрабаванне да навучэнцаў - узрост да 29 год. У праграме навучання - сустрэчы з эколагамі і абмеркаванне пытанняў захавання клімату, водных рэсурсаў, экалагічнага спажывання, энергетыкі. Навучэнцы пройдуць майстар-класы дасведчаных журналістаў.

Школа дапамагае студэнтам і аўтарам-пачаткоўцам адкрыць для сябе экалагічную журналістыку. Выкладчыкі распавядуць пра асаблівасці працы над экалагічнымі тэмамі, падзеляцца рэкамендацыямі. Навучэнцы пазнаёмяцца з прыкладамі журналісцкіх расследаванняў экалагічнай тэматыкі, а таксама з выкарыстаннем у працы разнастайных сеціўных інструментаў.

Вучні пашыраць свае веды пра Беларусь у сферы аховы навакольнага асяроддзя, сустрэнуцца са спецыялістамі навукова-даследчых інстытутаў, грамадскіх арганізацый.

Навучанне пройдзе на аграсядзібе.

Вітаецца ўдзел студэнтаў спецыяльнасцей "эколаг", "журналіст", "філолаг", да т.п. Перавага - за кандыдатамі, якія маюць досвед супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі і артыкулы на экалагічныя тэмы.

Навучанне бясплатнае. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Набор вучняў - да 10 ліпеня 2016 года.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Даведкі па тэл.: (017) 336 01 90. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле EcoPartnerstvo.by.