Школа дыпламатыі ў Таліне (Эстонія)

Маладыя дыпламаты і дзяржслужбоўцы запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгавай праграме па міжнародных адносінах і эўрапейскай інтэграцыі. Трэнінгі пройдуць 17 верасня 2017 – 31 траўня 2018 г. у Эстонскай школе дыпламатыі.

Праграма ўключае тры модулі:

  • Міжнародныя адносіны;
  • Еўрапейскія даследаванні;
  • Дыпламатычныя даследаванні.
  • Лектарамі школы будуць дасведчаныя прафесіяналы з Эстоніі, іншых эўрапейскіх краін і ЗША. Працоўная мова навучання – ангельская.
     

Патрабаванні:

  • Узрост ня больш за 35 гадоў на момант падачы заяўкі;
  • Ступень бакалаўра;
  • Добрае валоданне ангельскай мовай (advanced level);
  • Быць супрацоўнікам / супрацоўніцай дзяржаўнай або грамадскай арганізацыі (досвед – мінімум 1 год);
  • Высокая матывацыя да навучаньня ў галіне міжнародных адносін і звязаных з імі дысцыплін.

 

Кандыдатам неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • ESD-заяўку;
  • CV на ангельскай мове;
  • Матывацыйны ліст (1 старонка), у якім трэба растлумачыць, чаму жадаеце ўдзельнічаць, які папярэдні, як гэта навучаньне зможа дапамагчы для кар’ернага развіцця;
  • Дыплом аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя поспехі, пераклад дыплома на ангельскую мову (можна незавераны варыянт);
  • 1 пашпартны фотаздымак;
  • Акадэмічныае эсэ (1300-1500 слоў) на адну з абраных тэм: “Мае тры бачанні будучыні знешняй палітыкі ЗША”; “Еўропа пасля Брэксіту”; “Новае міжнароднае ўрэгуляванне для Бліжняга Ўсходу”; “Куды ідзе Ўсходняе партнёрства”.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе стыпэндый, неабходна падаць заяўку да 9 чэрвеня 2017 г.. Пасля гэтага кандыдатаў з шорт-ліста запросяць на скайп-інтэрв’ю.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне і прадугледжвае штомесячныя выплаты памерам 450 еўра. Стыпендыятам аплочваюць выдаткі на пражыванне, мэдычнае страхаванне, кошт візы. Выдаткі на праезд да Таліну НЕ вяртаюцца. Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Крыніца:  adukacyja.info