«Школа для пачаткоўцаў» запрашае да ўдзелу (Віцебск, Гомель, Гродна)

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашае прадстаўнікоў мясцовых адукацыйных ініцыятыў узяць удзел у адукацыйным курсе «Школа для пачаткоўцаў». Двухдзённыя семінары будуць арганізаваны ў лістападзе 2017 года ў Віцебску, Гомелі і Гродне. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі (пражыванне, харчаванне, транспарт). Мэта Школы: павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ў пытаннях арганізацыі праграм нефармальнай адукацыі, а таксама стварэння і рэгістрацыі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, арыентаваных на аказанне адукацыйных паслуг.

Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» для Гомельскай і Магілёўскай абласцей пройдзе 11-12 лістапада 2017 г. пад Гомелем. Тэрмін падачы анкет 25 кастрычніка 2017 г. Падрабязнасці тут >>

Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» для Віцебскай і Мінскай абласцей пройдзе 18-19 лістапада 2017 года ў Віцебску. Тэрмін падачы анкет: 5 лістапада 2017 г. Падрабязнасці тут >>

Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» для Гродзенскай і Брэсцкай абласцей пройдзе 25-26 лістапада 2017 года на базе Рэгіянальнага рэсурсавага цэнтру па развіцці дадатковай адукацыі дарослых у Гродна. Тэрмін падачы анкет 12 лістапада 2017 г. Падрабязнасці тут >>
 
Па выніках навучання ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць базавыя веды па стварэнні недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» праводзіцца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц:

  • Мясцовы і рэгіянальны характар ​​дзейнасці ініцыятывы;
  • Імкненне стварыць і зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю;
  • Жаданне распрацаваць новую адукацыйную праграму для дарослых.


Для прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў, якія прайшлі навучанне на курсе «Школа для пачаткоўцаў», будзе арганізавана юрыдычнае кансультаванне па пытаннях прававога рэгулявання адукацыйнай дзейнасці ў недзяржаўным некамерцыйным сектары. Кваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць падрыхтаваць дакументы для рэгістрацыі, раскажуць пра працэдуры іх падачы і, пры неабходнасці, прадставяць інтарэсы ініцыятыў у рэгіструючых органах.

Крыніца: adukatar.net