Школа адукатараў (Мінск)

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) ладзіць "Школу адукатараў" дзеля трэнераў з ліку прадстаўнікоў арганізацый ды ініцыятыў грамадзянскае супольнасці Беларусі. Тэрмін навучання - жнівень-снежань 2016 года. Праграма заняткаў складаецца з 4-х 5-дзённых семінараў. Вітаюцца ўдзельнікі з беларускіх рэгіёнаў, што маюць трэнерскі досвед.
Тэмы Школы:

- Нефармальная і грамадзянская адукацыя як інструмент вырашэння грамадскіх выклікаў.

- Ключавыя прынцыпы і падыходы да дызайну адукацыйных праграм.

- Метады нефармальнай і грамадзянскай адукацыі.

- Ацэнка эфектыўнасці праграм нефармальнай і грамадзянскай адукацыі.

Прыём заявак ажыццяўляецца з 1-га па 25-га ліпеня 2016 года.

Школа адукатараў ладзіцца ў межах праекта "Вучыцца дзейнічаць" (Learn to Act), што фінансуецца Еўразвязам і DVV International. Даведкі па тэл.: (029) 318 77 18, праз е-мэйл: [email protected]. Больш інфармацыі - тут.

 

Паводле 3sektar.by.