Шчырыя размовы пра інклюзію (Мінск)
пан, 2019-08-12 06:12
28 жніўня (Ў галерэя сучаснага мастацтва, вул. Кастрычніцкая, 19, з 18.00 да 21.00) запрашаюць на Шчырыя размовы пра інклюзію – гэта камунікацыя ў невялікіх групах з першакрыніцамі інфармацыі. Пры гэтым усе размовы прысвечаны адной тэме - інклюзія. Уваход вольны па рэгістрацыі.
Героі і гераіні сустрэчы – людзі, якія сутыкаюцца з нейкімі бар’ерамі ў жыцці і з патрэбай пераадольваць іх. Усе зарэгістраваныя госці загадзя атрымаюць на пошту спіс герояў і гераінь Шчырых размоў.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!». Праект рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada, пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Крыніца: humanlibrary.by