Сеткавае энергетычнае супрацоўніцтва для інавацый - Канферэнцыя ў Браціславе
сер, 2016-07-13 20:09
З нагоды прэзідэнцтва Славакіі ў Еўразвязе ў Браціславе 30 лістапада 2016 года ладзіцца 10-я Цэнтральнаеўрапейская энергетычная канферэнцыя. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца: кампаніі, універсітэты, даследчыкі ў галіне энергетыкі з Еўропы і па-за яе межамі. Вітаюцца зацікаўленыя ў абмене ідэямі і пошуку партнёраў для супрацоўніцтва ў межах праграмы Horizon 2020 (у справе будучых конкурсаў праектаў).
Запрашаюцца кандыдаты, якія шукаюць новых бізнес-партнёраў, маюць неабходнасць у кансультацыі экспертаў па ўвасабленні ідэй у праекты.
Перавагі ўдзелу ў мерапрыемстве:
- наладжванне транпамежных кантактаў;
- палягчэнне падрыхтоўкі да рэалізацыі новых праектаў у межах праграмы Horizon 2020;
- прэзентацыя і абмеркаванне новых ідэй на міжнародным узроўні;
- пошук партнёраў па бізнесе і інавацыях.
Дэдлайн - 20 лістапада 2016 года. Больш інфармацыі - на гэтай старонцы.
Паводле Mladiinfo.eu.