Сетка выпускнікоў SI Alumni Network Belarus
Выпускнікі розных стыпендыяльных праграм Шведскага Інстытута з Беларусі заўсёды былі актыўнымі пасля вяртання дадому. Пачынаеш гугліць SI Alumni event Minsk i атрымліваеш безліч вынікаў. Але ім было і гэтага мала. Яны вырашылі стварыць паўнавартасную суполку. Аб’яднаныя ў сетку маладзёны у сакавіку артымалі статус сертыфікавай асацыяцыі выпускнікоў ад Шведскага Інстытута.
Хто ж такія SI Alumni (выпускнікi Шведскага Інстытута)? Мабыць ты – той чалавек, што сумуе па часах, праведзеных у Швецыі, і не ведае, як жа стварыць маленькую Скандынавію на Радзіме. Калі ты:
- скончыў магістратуру ў Швецыі альбо займаўся там даследаваннямі
- дзякуючы праграмме Вісбюпрадуктыўна правеў аднойчы лета на курсах шведскай мовы па стыпендыі
- не менш прадуктыўна вучыўся лідарству на Летняй Акадэміі для маладых прафесіяаналаў (SAYP)
- крэатывіў на адной з праграм па мэнэджменце (SYMP, LEAP)
- правеў незабыўны семестр у народнай школе
- вывучаў шведскую мову ў Цэнтры шведскіх даследаванняў у Мінску
- атрымаў іншую стыпендыю ад Шведскага Інстытута
То цяпер ты назаўжды з’яўляешся сябрам сеткі выпускнікоў SI Alumni Network Belarus. А каб не прапусціць ніводнай цікавай сустрэчы, праекта ці мерапрыемства ў Беларусі, што будуць ладзіць актыўныя хлопцы і дзяўчаты, падпісвайся на рассылку ад асацыяцыі тут. Нават, калі ты не вучыўся/лася ў Швецыі, але цябе неверагодна цікавіць гэтая краіна і ўсе, што звязана з ёй – таксама падпісвайся! Калі маеш цікавую ідэю мерапрыемства ці праекта, хочаш актыўна удзельнічаць у жыцці сеткі, дапамагаць валанцёрам ці хочаш больш даведацца, хочаш стаць партнёрам сеткі – пішы на мэйл асацыяцыі [email protected].
Крыніца: si.se/en