Семінары па правах чалавека (Беларусь)

11 чэрвеня ў Магілёве, 18 чэрвеня ў Гомелі, 9 ліпеня ў Віцебску пройдуць адукацыйныя семінары "Правы чалавека "на пальцах". Удзельнікі семінараў пазнаёмяцца з гісторыяй правоў чалавека, асноўнымі паняццямі ў праваабарончай дзейнасці.

Запрашаецца моладзь ва ўзросце да 35 гадоў.

Тэмы семінараў:

- гісторыя правоў чалавека і ідэі, на якіх яны грунтуюцца,

- парушэнні правоў чалавека і механізмы іх абароны,

- праваабаронцы і палітыкі,

- паняцці "талерантнасць", "большасць" і "меншасць", "свабода".

Дэдлайны падачы заявак: на семінар у Магілёве - 9 чэрвеня, у Гомелі - 16 чэрвеня, Віцебску - 7 ліпеня 2015 года.

Кандыдаты мусяць прайсці рэгістрацыю тут. Адрас і месца правядзення семінараў будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.

Для паспяховых навучэнцаў прадугледжаны прапановы адукацыі ў галіне правоў чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Адукацыйная праграма "Правы Чалавека "на пальцах" ёсць часткай Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронны адрас: [email protected].

 

Паводле Adukacyja.info.