Семінары па навучанні сацыяльнаму бізнесу
З 21 ліпеня 2017 г. за падтрымкай амбасады Каралеўства Нідэрландаў ГА “Здаровы выбар” запускае бясплатную адукацыйную праграму для прадстаўнікоў сацыяльнага бізнесу!
Калі Вы прадпрымальніца ці прадпрымальнік-пачатковец, і місія вашага праекта будзе нясці карыcць грамадству ці яго асобным катэгорыям, калі Вы ганарыцеся сваёй ідэяй, але маеце цяжкасці ў яе рэалізацыі, Ваша ідэя мае вялікую сацыяльную значнасць, але Вы не ведаеце, як зрабіць яе сваёй працай і пачаць зарабляць? – Тады гэта праграма для ВАС!
З ліпеня па лістапад 2017 г. пройдзе конкурсны адбор на дзвюхдзённую адукацыйную праграму, у якой удзельнікі і ўдзельніцы з усіх рэгіёнаў Беларусі змогуць атрымаць каштоўныя веды ад лепшых ментараў для таго, каб зрабіць свой праект не толькі сацыяльна значным, але і камерцыйна паспяховым, папулярным і запатрабаваным!
Для каго?
Social Business Developer (SBD) – гэта конкурс для тых, хто хоча запусціь свой сацыяльны бізнес або зусім нядаўна запусціў яго і мае патрэбу ў дапамозе па развіцці.
Social Business Developer – гэта каталізатар вашага поспеху, пляцоўка, дзе сутсракаюцца адзінадумцы, партнёры і настаўнкі (ментары), якія ўжо маюць вялікі досвед у бізнесе.
Што атрымаюць удзельнікі і ўдзельніцы?
У выніку навучання кожны ўдзельнік атрымае тэарытычныя веды для прадуктыўнай дзейнасці, упэўненасць у сваіх сілах, адказы на пытанні і слушны вектар у сваёй справе для таго, каб дамагчыся поспеху!
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты пра праходжанне адукацыйнай парграмы.
Праграма ўлучае двухдзённае мерапрымества, дзе ўдзельнікі атрымаюць каштоўны досвед у галіне маркетынга, піяра, кіравання фінансамі, продажамі ды іншыя веды ад ментараў праграмы,
а таксама змогуць атрымаць кансультацыйную дапамогу па сваім ўласным праекце, тэарытычныя веды і практычны досвед. Таксама пасля навучання можна будзе атрымаць бясплатную кансультацыю юрыста і бухгалтара.
Семінары будуць праходзіць штомесяц у гасцінічным комплексе «Ратамка» непадалёк ад Мінска.
Падрабязную праграму можна спамаваць вось тут
Крытэры адбору
- грамадска значны і адначасова пазітыўны вынік у форме паляпшэння жыцця людзей у цэлым (або асобных сацыяльных груп);
- наяўнасць фінансавага патэнцыялу, які дазволіць ідэі (праекту) развівацца ў будучым наяўнасць адказаў на ўсе пытанні заяўкі;
- патэнцыял сябраў каманды праекта;
- наяўнасць жывога праекта або прататыпу праекта;
- адзін (адна) удзельнік (-ца) можа паўдзельнічаць толькі ў адным семінары праекта.
Калі?
Дата першага семінара 21-22 ліпеня 2017
Месца: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і коневодства (гасцінечны комплекс «Ратамка»).
Да мерапрыемства ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц будзе давозіць аўтобус з мінскага чыгуначнага вакзала.
Расклад:
1. 21-22 ліпеня 2017
2. 18-19 жніўня
3. 22-23 верасня
4. 20-21 кастрычніка
5. 24-25 лістапада
Як падаць заяўку
• Запрашайце сябраў сваёй каманды і працуйце над заяўкай разам;
• Удзельнічаць у праграме можа толькі адзін чалавек ад каманды;
• Дэдлайн на першы семінар да 15 ліпеня!
АНКЕТА
Крыніца: www.choice.by