Семінары па асновах прадпрымальніцтва ў рэгіёнах
Семінары па асновах прадпрымальніцтва будуць праведзены ў 2018 годзе ў малых гарадах Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Семінары прызначаныя для тых, хто хоча ці ўжо рыхтуецца пачаць сваю справу. За адзін дзень слухачы разгледзяць важныя пытанні аб выбары бізнес-ідэі, вызначэнні рынку і прасоўванні тавару, пошуку партнёраў і фінансавання для бізнесу. Таксама будуць закрануты некаторыя юрыдычныя аспекты бізнесу і навелы заканадаўства для прадпрымальнікаў. Спасылка для рэгістрацыі.
У сакавіку і красавіку 2018 мерапрыемствы запланаваны ў гарадах Гарадок, Лёзна, Глыбокае і Лепель, Горкі, Бялынічы, Шклоў, Круглае і Крычаў. Графік семінараў будзе дапаўняцца.
Умовы ўдзелу: бясплатна, арганізатары забяспечваюць харчаванне (абед і кава-паўзы). Пасля рэгістрацыі будзе выслана пацвярджэнне і праграма семінара. Час правядзення семінараў з 10.30 да 17.00.
Семінары арганізаваны праектам «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь», які рэалізуе Праграма развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: goo.gl