Семінар Вышаградскай школы палітычных даследаванняў

З 20-га па 26 чэрвеня 2015 года адбудзецца адмысловая сустрэча Вышаградскай школы палітычных даследаванняў, прысвечаная Ўсходняму партнёрству. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя палітыкі, грамадскія і ўрадавыя лідары з краін Усходняга партнёрства: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Мерапрыемства ўключае некалькі адукацыйных тэматычных блокаў і трэнінгаў. Тэмы дыскусіяў: лабіраванне і працэс прыняцця рашэнняў у Еўразвязе; поспехі і паразы рэгіянальнай кааперацыі краін Вышаградскай чацвёркі; роля "think-tanks" у дзяржаўнай палітыцы; барацьба з карупцыяй і садзейнічанне палітычнай празрыстасці; выкарыстанне кампаній у сацыяльных медыя для палітычнага актывізму; "народная" дыпламатыя і грамадзянская супольнасць; выкарыстанне "нізавых" рухаў палітычнымі партыямі; арганізацыя моладзевых палітычных партый і г.д.

Праграма навучання арганізавана пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага Вышаградскага фонда. Заяўкі прымаюцца да 17 траўня 2015 года. Форма заяўкі размешчана тут.

Паводле Visegradschool.org.