Семінар у Патсдаме для маладых журналістаў (Германія)
пан, 2016-05-23 10:05
10-15 верасня 2016 года ў Патсдаме (Германія) пройдзе семінар "Журналістыка расследавання: мэты, метады і задачы" - пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі і NED. Запрашаюцца журналісты ва ўзросце 18-26 гадоў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і Расійскай Федэрацыі. Тэмы семінара: праца з дадзенымі, юрыдычныя аспекты расследавання і г.д.
Мова навучання - ангельская.
Абраным удзельнікам семінару арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, а таксама кампенсуюць выдаткі на вандроўку.
Дэдлайн - 12 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.