Семінар у Мюнхене для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

Нямецкі Інстытут падтрымкі маладых журналістаў (IFP) з 19 ліпеня па 7 жніўня 2015 года ладзіць у Мюнхене адукацыйны семінар для маладых журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. У межах 3-тыднёвага семінару пройдзе трэнінг па ўдасканаленні журналісцкіх навыкаў. Патрабаванне да кандыдатаў - валоданне нямецкай мовай.

Заяўкі прымаюцца да 15 лютага 2015 года. Падрабязная інфармацыя (на нямецкай мове) даступная па гэтай спасылцы.

Паводле Minsk.diplo.de.