Семінар у Берліне "Журналістыка падчас канфліктаў"
З 29 траўня па 5 чэрвеня 2016 года ў Берліне пройдзе семінар "Журналістыка падчас канфліктаў. Міжнародны абмен досведам".
Семінар ладзіць "taz.Panterstiftung" у супрацоўніцтве з арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў" і Міністэрствам замежных спраў Германіі.
На семінар запрашаюцца 14 журналістаў з краін АБСЕ. Вітаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Арменіі.
Праграма семінару ўключае сустрэчы з журналістамі, палітыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскіх ініцыятыў і міжнароднымі экспертамі па назіранні за выбарамі. Удзельнікі семінару наведаюць парламент Германіі і сустрэнуцца ў нямецкім МЗС з прадстаўнікамі працоўнай групы па пытаннях, звязаных са старшынствам Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе.
Журналісты змогуць набыць навыкі, звязаныя з персанальнай бяспекай і неабходныя для працы падчас канфліктных сітуацый.
Арганізатары пакрываюць транспартныя і візавыя выдаткі і фінансуюць пражыванне (размяшчэнне ў 2-3-мясцовых нумарах у гатэлі).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- не менш за 2 гады прафесійнага досведу ў друкаваных і Інтэрнэт-выданнях, на радыё або ТБ, а таксама ў якасці блогера,
- валоданне ангельскай на ўзроўні разумення,
- адсутнасць досведу ўдзелу ў семінарах "taz.Panterstiftung" і "Нямецкай хвалі",
- дзеючы замежны пашпарт для атрымання візы.
Заяўка падаецца на рускай і ангельскай мовай (у абодвух варыянтах) і ўключае:
- аўтабіяграфію (з апісаннем працоўнага досведу і валодання замежнымі мовамі),
- матывацыйны ліст (уключае тэму даследавання будучага артыкула, які Вы жадаеце напісаць падчас семінару - з ідэямі, нарыхтоўкамі і пазначэннем патрэбаў у пэўнай інфармацыі, дадзеных, кантактах і г.д.),
- электронныя адрасы 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі.
Заяўку на рускай мове трэба адправіць на наступныя е-мэйлы: [email protected], [email protected].
Англійскую версію неабходна даслаць на электронную скрыню: [email protected]. Апошні дзень падачы заявак - 29 лютага 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Паводле BAJ.by.