Семінар-трэнінг для жыхароў малых гарадоў Брэсцкай вобласці «Плануй сваю будучыню»
2-3 снежня ў Брэсце адбудзецца сустрэча актыўных жыхароў рэгіёну. На трэнінгу можна атрымаць адказы на пытанні "Як кіраваць сваімі даходамі», «Як стварыць фінансавую падушку бяспекі», «Як эканоміць», Што ў выніку дапаможа палепшыць дабрабыт сям'і. Семінар-трэнінг накіраваны на падтрымку эканамічна актыўнага насельніцтва ў сельскіх раёнах Брэсцкай вобласці. Удзел у трэнінгу бясплатны, але абавязкова папярэдняя рэгістрацыя.
У ходзе навучання разглядаюцца наступныя тэмы:
- Доўгатэрміновае планаванне ў сям'і;
- Сістэматычнае зберажэнне;
- Рацыянальнае крэдытаванне, прадухіленне сямейных фінансавых крызісаў;
- Фінансавыя арганізацыі і іх паслугі;
- Правядзенне перамоваў пра запазычанні пры звароце ў фінансавую арганізацыю.
Праграма і расклад вучэбных дзён
Калі вы ўладальнік асабістай гаспадаркі, аграсядзібы, сялянска-фермерскай гаспадаркі, індывідуальны прадпрымальнік або рамеснік, уласнік прадпрыемства з колькасцю работнікаў да 10 чалавек, а таксама работнік або член сям'і такога чалавека з населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам да 20 000 жыхароў - далучайцеся!
Трэнінг будзе доўжыцца 2 дні і пройдзе 2-3 снежня, абодва дні з 9.00 да 18.00. Месца правядзення - Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк, г. Брэст, вул. Піянерская, 52 (2 паверх).
Крыніца: brest-fond.by