Семінар «Трэба пра гэта размаўляць: гендар, сэксуальнасць і культура» у Аўстрыі
чцв, 2018-08-02 11:37
Эразмус+ семінар «Трэба пра гэта размаўляць: гендар, сэксуальнасць і культура» у Аўстрыі 2-10 лістпада 2018. Запрашаюцца моладзевыя працаўнікі 18+ (3 чалавекі). Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Каб падацца, трэба запоўніць анкету да 31 жніўня 2018.
Семінар “Трэба пра гэта размаўляць: гендар, сэксуальнасць і культура” закранае тэмы:
- Гендэр\сэксуальнасць і культура
- Фемінізм
Галоўныя пункты семінара:
- праца па ўключэнні ў грамадства прадстаўнікоў меншасцяў праз мастацтва.
- паняцце гендара, як сацыяльнай канструкцыі ў канкрэтна дадзеным грамадстве і культуры.
- Падтэмы: абразы па палавой прыкмеце, гендарныя ролі, сэксуальнасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, правы ЛГБТ, дыскрымінацыя i стэрыятыпы.
Адбор па наступных крытэрах:
- добры ўзровень англ.мовы
- адпаведны ўзрост
- унёсак за ўдзел – 40 еўра
- жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям"
- праца з маргінальнай\уразлівай моладзю ў галіне мастацтва
Крыніца: vk.com