Семінар: Развіццё студэнцкай актыўнасці (Мінск)
20-22 сакавіка 2015 года ў Мінску пройдзе семінар "Развіццё студэнцкай актыўнасці". Мерапрыемства ладзіць "БАСС" - Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання. Запрашаюцца актыўныя студэнты 1-5 курсаў дзённай формы навучання.Вітаюцца прадстаўнікі "прафсаюзных бюро", студэнцкіх "саветаў", студэнцкіх "рэктаратаў" і г.д.
Удзельнікі семінару атрымаюць парады "БАСС" па ўдзеле ў міжнародных стажыроўках па тэме студэнцкага самакіравання (ў Італіі, Украіне, Нарвегіі, Польшчы, Літве) і профільную літаратуру.
Рэгістрацыйны ўнёсак складае 60 тыс. бел. руб.
Арганізатары мерапрыемства кампенсуюць выдаткі на падарожжа іншагароднім студэнтам. Падчас семінару будзе арганізавана харчаванне для ўсіх удзельнікаў і пражыванне (для іншагародніх).
Семінар пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Старыноўская, 15.
Кандыдатам неабходна запоўніць анлайн-форму да 23:59 16 сакавіка 2015 года.
Паводле Ampby.org.