Семінар-практыкум «Ацэнка грамадскай карысці сацыяльнага бізнесу: планаванне «social impact» і прасоўванне ў супольнасці праз камунікацыі»

Гэты семінар-практыкум адбудзецца 31 кастрычніка 2018 года (10.00-16.00), ён аб магчымасцях ацэнкі грамадскага ўплыву сацыяльнага прадпрыемства і арганізацыі камунікацыі па яго прасоўванні сярод розных стэйкхолдэраў. Удзел у семінары - бясплатны. Для ўдзелу неабходна аформіць заяўку да 21 кастрычніка 2018 года ўключна.

Хто можа прыняць удзел у семінары - практыкуме? Гэта маладыя людзі (да 30 гадоў) і жанчыны (усіх узроставых груп): актыўныя сацыяльныя прадпрымальнікі/цы, зацікаўленыя ў развіцці свайго сацыяльнага бізнесу, або тыя, хто сур'ёзна зацікаўлены ў сацыяльным прадпрымальніцтве.

Семінар праводзяць:

  • Яан Апс (Асацыяцыя сацыяльных прадпрыемстваў Эстоніі, член Рабочай групы экспертаў Еўрапейскай Камісіі па сацыяльным бізнесе GECES).
  • Аляксандр Міхельсон (Аналітычны цэнтр Praxis, Эстонія).
  • Галіна Мацюшэнка (Кансалтынгавая ўстанова Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу, Беларусь).
  • Эва-Крысційна Панамарова (CEO, Superheroes, Эстонія).

 

Крыніца: sbt-consult.by