Сэмінар пра прававое рэгуляванне рэгістрацыі і фінансавання НКА (Віцебск)

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый  і Цэнтр прававой трансфармацыі запрашаюць на семінар «Рэгістрацыя і фінансаванне некамэрцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне», які адбудзецца ў Віцебску 16 лютага (субота), пачатак аб 11:00, працягласць да шасці гадзінаў. Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць электронную анкету да 13 лютага 2019 15:00.

Семінар складаецца з двух блокаў, на першы з запрашаюць прадстаўнікоў/ц ініцыятываў па стварэнні новых арганізацый грамадзянскай супольнасці, на другі – прадстаўнікоў/ц як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі/цы могуць узяць удзел у адным ці ў абодвух блоках.

У першым тэматычным блоку семінару будуць разгледжаны асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам/цам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі/цы сэмінару будуць мець магчымасьць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі НКА.

У другім тэматычным блоку семінару будуць разгледжаныя пытанні прававога рэгулявання фінансавых паступленняў для розных формаў некамерцыйных арганізацыяў, у тым ліку: віды фінансавых паступленняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА; афармленне ахвяраванняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманне замежнага фінансаваньня.

Напрыканцы сэмінару ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаннях, звязаных са стварэннем новых некамэрцыйных арганізацый альбо з  прававым забесьпячэньнем фінансавання ўжо створаных арганізацый.

Арганізатары семінару будуць радыя вітаць на імпрэзе ня больш за аднаго прадстаўніка/цы ад адной арганізацыі зь Віцебску і Віцебскай вобласці. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасць месцаў, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам/цам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінару. Заяўнікі/цы з іншых рэгіёнаў могуць быць уключаныя ў склад удзельнікаў/ц пры наяўнасці выразнай матывацыі і адлюстраванні ў заяўцы патрэбы ў канкрэтнай дапамозе.

Крыніца: belngo.info