Семінар па выкладанні тэмы Асвенцыму ў школе (Польшча)

22-26 лютага 2016 года ў Асвенцыме (Польшча) нямецкая дабрачынная арганізацыя "Максіміліян-Кольбэ-Верка" ладзіць чацвёрты міжнародны семінар "Тэма Асвенцыму ў школе" ("Auschwitz im Unterricht").

Запрашаюцца настаўнікі і выкладчыкі гісторыі, паліталогіі, рэлігіязнаўства, нямецкай мовы, этыкі і г.д. з Германіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Пражыванне, харчаванне і дарожныя выдаткі для ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі аплочвае таварыства "Максіміліян-Кольбэ-Верка".

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 30 лістапада 2015 года.

 

Паводле 3sektar.by.