Семінар па тэме рэгістрацыі і фінансавання НКА (Віцебск)

Цэнтр прававой інфармацыі Lawtrend і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый арганізуюць у Віцебску семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне", які пройдзе 9 кастрычніка 2016 года.

Запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыў і НКА Віцебска і Віцебскага рэгіёна. Тэмы семінару: 1) прававыя формы НКА ў Беларусі, іх прававы статус, асаблівасці і працэс рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў, устаноў. інш.; 2) фінансаванне НКА (фундатарства, ахвяраванні грамадзян, замежнае фінансаванне, да т.п.).

Удзельнікі мерапрыемства змогуць атрымаць індывідуальныя кансультацыі і парады ў пытаннях рэгістрацыі НКА.

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе да 12:00 па мінскім часе 6 кастрычніка 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

 

Паводле Lawtrend.org