Семінар па тэме рэгістрацыі і фінансавання НКА (Магілёў)
5 лістапада 2016 года ў Магілёве пройдзе семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне", які арганізуюць Цэнтр прававой інфармацыі Lawtrend і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
Запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыў і НКА Магілёва і Магілёўскага рэгіёна. Тэмы семінару: 1) прававыя формы НКА ў Беларусі, іх прававы статус, асаблівасці і працэс рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў, устаноў. інш.; 2) фінансаванне НКА (фундатарства, ахвяраванні грамадзян, замежнае фінансаванне, да т.п.).
Удзельнікі мерапрыемства змогуць атрымаць індывідуальныя кансультацыі і парады ў пытаннях рэгістрацыі НКА.
Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе да 12:00 па мінскім часе 3 лістапада 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязнасці тут.
Паводле BelNGO.info