Семінар па тэме рэгістрацыі і фінансавання НКА (Гродна)

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі запрашаюць на семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне", які пройдзе 10 снежня 2016 года ў Гродне.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных суполак з Гродна і рэгіёну, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі ў Беларусі, а таксама прадстаўнікі зарэгістраваных арганізацый, якіх хвалююць пытанні фінансавання НКА.

Удзельнікі атрымаюць поўную інфармацыю адносна практыкі рэгістрацыі ў Беларусі грамадскіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў.

На семінары будуць разгледжаны розныя віды фінансавання НКА ў Беларусі: ахвяраванні грамадзян, фундатарская дапамога, замежнае фінансаванне, да т.п.

Семінар разлічаны на 7 гадзін. Пачатак - аб 11-й. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету да 12:00 па мінскім часе 7 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле Lawtrend.org