Семінар па тэме прыцягнення замежных інвестыцый у IT-сектар (Мінск)

2 лістапада 2016 года ў Мінску галоўная рэдактарка часопіса "fDi Intelligence" (Financial Times Ltd) Кортні Фінгар правядзе семінар па тэме прыцягнення замежных інвестыцый у IT-сектар.

Мова семінара - ангельская. Запрашаюцца: выкладчыкі ўніверсітэтаў, навуковыя супрацоўнікі, прадстаўнікі дзяржорганаў па развіцці бізнес-асяроддзя, менеджэры IT-кампаній, аўтары стартапаў у сферы IT, усе зацікаўленыя.

Тэмы семінару:

- сучасныя трэнды прыцягнення замежных інвестыцый у IT-сектар;

- фактары, што вызначаюць хуткае развіццё IT-сектара ў рэгіёне;

- досвед краін, якія сталі цэнтрамі развіцця IT-індустрыі;

- сакрэты паспяховага развіцця IT-цэнтраў.

Семінар пройдзе з 18:00 па 20:00 па адрасе: Мінск, вул. А.Купрэвіча, 1/5, бізнес-інкубатар ПВТ. Удзел - па анлайн-рэгістрацыі. Падрабязнасці тут.

 

Паводле Park.by