Семінар па стварэнні і рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі (Мінск)
аўт, 2015-10-13 11:44
24 кастрычніка 2015 года юрысты Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтра прававой трансфармацыі "Lawtrend" (Беларусь) ладзяць семінар-кансультацыю "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацыяў".
Запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання або некамерцыйнай арганізацыі.
Пачатак семінару а 12-й гадзіне (24 кастрычніка, 2015). Працягласць мерапрыемства - каля 5-ці гадзін.
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 11:00 21 кастрычніка 2015 года запоўніць анлайн-анкету.
Пра адрас мерапрыемства арганізатары паведамяць адабраным кандыдатам дастаткова.
Паводле BelNGO.info.