Семінар па студэнцкім самакіраванні ў Мінску

Да 23:59 13 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у семінары па праектным менеджменце і сутдэнцкім самакіраванні, які адбудзецца 17-19 сакавіка ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, 15
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання беларускіх ВНУ з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
 

У праграме:

  • адукацыйныя блокі на тэму праектнага менеджменту, каардынацыі каманды, методыкі форум-тэатру і ня толькі;
  • МІЖНАРОДНЫЯ эксперты;
  • плённыя дыскусіі і дэбаты на тэму студэнцкага самакіравання;
  • а ў пятніцу вечарам на семінар завітае музычны госць! 


Для таго, каб прэтэндаваць на удзел у семінары, трэба запоўніць ЗАЯЎКУ, скарыстаўшыся гэтай спасылкай.
Плата за ўдзел мінімальная  - 5 беларускіх рублёў (часткова пакрывае арэнду і кава-паўзы).
УВАГА! Усе удзельнікі забяспечваюцца харчаваннем, а для іншагародніх яшчэ і пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.  Пачытаць ВОДГУКІ удзельнікаў пра семінары можна тут.
Крыніца: aboss.by