Семінар па студэнцкім самакіраванні (Мінск)
22-24 траўня 2015 года ў Мінску ладзіцца семінар "Студэнцкае самакіраванне. Перспектывы". Мерапрыемства арганізуе "Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання".
Запрашаюцца студэнты 1-4 курсаў дзённай формы навучання. Вітаюцца ўдзельнікі факультэцкіх/універсітэцкіх ініцыятыў.
Мэта семінару - знаёмства з еўрапейскім досведам і практыкай студэнцкага самакіравання. У праграме навучання - міні-трэнінг па мастацтву прамовы, вывучэнне методыкі перамоваў, арганізацыя інфармацыйнай падтрымкі студэнцкіх праектаў.
Удзельнікі семінару ў далейшым змогуць атрымаць рэкамендацыі "БАСС" для міжнародных стажыровак па тэме студэнцкага самакіравання. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 60 тыс. бел. руб. Для бясплатнага ўдзелу ў семінары кандыдат мусіць запрасіць яшчэ аднаго чалавека (у гэтым выпадку для абодвух удзельнікаў семінар бясплатны).
Арганізатары забяспечваюць іншагароднім удзельнікам пражыванне ў Мінску падчас семінару, харчаванне і кампенсацыю кошту білетаў да Мінска (і ў зваротны бок).
Кандыдатам неабходна запоўніць анлайн-анкету да 23:59 18 траўня 2015 года. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Старынаўская, 15.
Паводле Ampby.org.