Семінар па студэнцкім актывізме (Мінск)
пят, 2017-02-24 08:56
Акадэмія студэнцкага лідарства праводзіць набор на адукацыйную праграму і прапануе паўдзельнічаць у семінары па па студэнцкім актывізме.
За 2 гадзіны з менеджэрка адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідарства" Аляксандрай Кузьміч дапаможа:
- пазнаёміцца з сучаснымі тэхнікамі пастаноўкі праблемы і яе вырашэння;
- даведацца пра лайфхакі актывізму ва ўніверы;
- выпрацаваць асноўныя этапы вырашэння хвалюючай студэнтаў праблемы;
- паставіць канкрэтныя задачы і тэрміны рэалізацыі - праблема не застанецца толькі на паперы!
Семінар адбудзецца 2 сакавіка а 16:00 па адрасе вул.Леніна, 50, Komnata 3/0/2.
Уваход вольны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.